Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Падушка — зброя маладзёнаў

У чацьвер увечары на зялёнай аблоні ля Нацыянальнай бібліятэкі адбывалася нешта на першы няўзброены погляд дзіўнае: сотні маладзёнаў і некалькі зусім непаўналетніх дзетак вялі гарачы бой падушкамі. Шасьцісотыя ўгодкі Грунвальдзкай бітвы адзначыліся пухам і пер’ем у сьпякотным ліпеньскім паветры. На чым баку засталася перамога? Вельмі хутка высьветлілася, што на баку міліцыі: некалькі дзесяткаў затрыманых маладзёнаў правялі рэшткі вольнага часу ў палоне — на двары пастарунку.

Чаму самая мяккая рэч у сьвеце выклікае асьцярогу ў дазорцаў парадку? Чатырнаццацігадовая Анастасія В. — удзельніца бойкі падушкамі — апавядае:

Анастасія: Калі мы разам зь сяброўкай выйшлі з мэтро, нейкі міліцыянт зь міліцыянткай ужо вялі перамовы з Кімам. У гучнагаварыцель патрабавалі разысьціся, бо, маўляў, нашыя дзеяньні незаконныя.

Чарнец: Ну і як, хтосьці адышоў?

А. Так, некалькі. Хлопцаў й дзяўчатаў набралася зашмат: пад тысячу, я думаю. Стаялі некалькімі купкамі з гарэзьлівым і змоўніцкім выглядам. Рукзакі й пакеты ў іх тапырыліся. У мяне зь сяброўкай падушачкі таксама ў торбах. У натоўпе мне потым сказалі — добра мы зрабілі, што схавалі "зброю".

Ч. Чаму? Няўжо арыштоўвалі за нашэньне падушкі?! Ці, можа, на іх былі надпісы палітычнага зьместу?

А. Ня ведаю… Казалі, што частку народу пабралі на выхадзе з мэтро. Каго бачылі з пухоўкай, адразу ж — хап! — і адводзілі…

Ч. Што ж… Гэта ня дзіўна. Зьяўленьне на публіцы ў такі скварны дзень зь цёплай наспазор пухоўкай можа ўспрымацца як абраза навакольным грамадзянам. Што ж вы рабілі далей?

А. Кім яшчэ спрабаваў пераконваць міліцыянтаў. Нават нейкага дзядзечку-юрыста заклікаў на падмогу. Той абвясьціў, што паводле такіх-сякіх пунктаў усё законна й няма аніякіх падставаў перашкаджаць людзям пабіцца. А міліцыянт стаяў моўчкі. Пэўна, ня ведаў, што адказаць.

Ч. Нарэшце давялося табе выняць меч з ножнаў дый пліснуць непрыяцельскую кроў?.. То бок пух?

А. Так. Мы трохі збочылі ад бібліятэкі і пашлі на аблонь. Там і адбылася бойка. Мутузіліся ўсе з усімі. Вельмі было сьвяточна.

Ч. А як жа ліцьвіны супраць тэўтонаў? Ці быў падзел на два войскі?

А. Так, потым нешта такое зладзілі. Але нам зь дзяўчынкай не хапіла адметак. Ня ведаю нават, на чым баку ваявала. Не пасьпела зразумець. Хутка ўсё скончылася.

Ч. Трыюмфам ліцьвінскай зброі й духу?

А. Цяжка сказаць… На поле бою пачаў рухацца ланцуг міліцыянтаў. Нам абвясьцілі, што будуць затрымліваць. Хто не пажадаў у пастарунак, сышоў. Мы зь сяброўкаю неяк не былі гатовыя да подзьвігу і таму пайшлі.

Ч. Што ж сталася з больш мужнымі лыцарамі?

А. Пабралі. Але ня ўсіх. Мейсца ў аўтазаках не хапала на затрыманых, і таму частку палоньнікаў ціхачом адпусьцілі.

Вядома, што ў 1410 годзе польска-ліцьвінскае войска расхвастала ў пух і прах магутны Тэўтонскі ордэн. І не было побач добразычлівых даглядачоў усебаковага парадку, каб разбараніць, угамаваць ваяўнічых лыцараў. На жаль. Тады яны былі, напэўна, больш патрэбныя. Учора ж, калі ня кроў лілася і ня грукала сталь, а лунаў пух ды сьмех зьвінеў — вельмі недарэчна выглядала міліцэйская апэрацыя дзеля "прымушэньня да міру". Падушка ў руцэ ўсьмешлівага чалавека падаецца небясьпечнаю — хіба сымбалізуе гэта бязьмежную крохкасьць наяўнага парадку? Наўрад ці. Хутчэй за ўсё, мае месца маніякальная боязь любой флюктуацыі ў атмасфэры грамадзкай абыякавасьці. Пакуль маем тысячы маладзёнаў зь неразмантачанымі сіламі й пакуль яны гатовыя змагацца жартоўна й мякка. Але нуда — галоўны вораг. І чым далей, тым больш яна атаясамляецца з "рэжымам", бо немагчыма сучаснаму маладому чалавеку існаваць у вечным рэжыме "ціхага часу".

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus