Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Этымалягічная роднасьць

Я ніколі ня чуў, каб у Англіі гаварылі пра «братнія народы»: ангельцаў, шатляндцаў, валійцаў і ірляндцаў. І ў Францыі, Гішпаніі, Італіі не гавораць пра «братнія раманскія народы». Кроў суседзкую праліць — гэта калі ласка: ангельцы ірляндзкую і ўзаемна, французы — гішпанскую і ўзаемна, а вось у браты ніхто не напрошваецца.



Здаецца, толькі ў славянаў, дый то далёка не ва ўсіх, не выходзяць з моды міжнацыянальныя мэтафары «брат», «братні», «братушкі». Быццам бы й рыторыка, але не зусім. Адна справа, калі тэлекамэнтатары ліюць сьлёзы па аблудным украінскім браце, а іншая, калі расейскі прэм’ер-міністар жадае «братняму народу Ўкраіны — дабрабыту і працьвітаньня». Здаецца, зваленыя покатам побач словы «братазабойца», «братагубца», «братаненавісьнік», «брат на брата — горш за супастата» ня кідаюць цень на публіцыстычнае «братэрства». Чамусьці малодшы брат ня надта схільны прырадняцца, калі ён, вядома, не «малодшы браток». А вось старэйшы ўсё сабе гарлапаніць пра любоў, хапаецца загрудкі, у абдымках душыць, сакавіта цмокае.



Строга кажучы, красамоўнічаць трэба было б не пра народы-браты, а пра народы-племяшы, калі мы ўжо танцуем ад «племені», «плямёнаў». Танец гэты экзатычны. Так, племя — найвышэйшая форма сацыяльнай арганізацыі грамадзтва, але грамадзтва дагістарычнага. Бурліва гэтая форма разьвівалася ў пэрыяд нэаліту, у новы каменны век — 5-10 тысяч гадоў таму. Эпоху нэаліту прынята лічыць дагістарычнай, бо ад яе не засталося пісьмовых сьведчаньняў. Галоўнай дзейнай асобай нэаліту быў «дагістарычны чалавек», гэта значыць чалавек, які не падазраваў пра ўласьцівасьці часу і гісторыі, пра яе хаду, яе мудрагелістасьць і драматызм. Час сьцёр у пыл каменны век, але дагістарычны чалавек выжыў. Гэта ён цяпер ледзь што раве з тэлеэкрана і з трыбуны. Палеантолягі і антраполягі яму не нарадуюцца. А сучасны нармальны чалавек разводзіць рукамі: «Дарагія браточкі, а не пайшлі б вы ў прочкі!»

 
Пераклад: Сяргей Шупа

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus