Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Мой дом

Чэскі тэлежурналіст, які здымаў мяне для перадачы «Бабілён», спытаўся, дзе я адчуваю сябе дома. Я задумаўся і ня змог адразу адказаць. Дакладней, я адказаў, але неяк змазана, хоць і шчыра: маўляў, я чалавек-транзыт, зьмяніў пяць краінаў, паўтузіна гарадоў і адчуваю сябе дома толькі ў гатэлі. Я не ўдакладніў, што да гатэляў у мяне стаўленьне амэрыканскае. Танчэй за ўсіх прыроду гатэльнага жыцьця, мне здаецца, разумеюць амэрыканцы. Я прыгадваю кнігі Фіцджэралда, Сэлінджэра, Капотэ: у іх прозе гатэлі, матэлі, пансіёны — гэта перабыўныя пункты паміж жыцьцём і сьмерцю. Героі амэрыканскіх кніг ліхаманкава трахаюцца, паміраюць, забіваюць, канчаюць самагубствам часьцей за ўсё ў гатэлях. Так завяршаецца амэрыканскае падарожжа. Пастаяльцы рэгіструюцца ў гатэлях, каб пасьля расстацца з жыцьцём назаўсёды. Нездарма амэрыканскі выраз check out азначае ня толькі «выпісацца», але і «памерці».


Пра старыя цэрквы кажуць — «намоленыя». Дом таксама трэба «надыхаць». Гэта праца некалькіх пакаленьняў. Праца няспынная. ХХ стагодзьдзе радыкальна зьмяніла ўяўленьне пра дом, сам вобраз дома. Рэвалюцыянэры ў бурых і чорных кашулях, у камісарскіх скуранках не пакінулі ад дома каменя на камені. Мільёны людзей перасяліліся ў катлаваны сацыялістычных будоўляў, у баракі Дахаў, газавыя камэры Асьвенціму, а ацалелыя разбрыліся па камуналках. Цэлыя народы высялялі з дамоў іх продкаў, а апусьцелыя дамы засялялі безаблічнымі масамі. Спрэчка за чужы Крым — гэта клясычная спрэчка славян паміж сабою. У самым пачатку пяцідзясятых гадоў мінулага стагодзьдзя ў міжнародным праве зьявіўся тэрмін «перамешчаныя асобы»: іх лік ішоў на мільёны. Гэта былі людзі, якіх другая сусьветная вайна пазбавіла дома і бацькаўшчыны. У Анны Ахматавай ёсьць такія радкі:


Нет, и не под чуждым небосводом,

И не под защитой чуждых крыл, —

Я была тогда с моим народом,

Там, где мой народ, к несчастью, был.


Радкі, як і час, у якім жыла паэтка, — патэтычныя. Анна Ахматава не любіла эмігрантаў. Бог ёй судзьдзя. У мяне зусім іншае разуменьне дома і іншае пачуцьцё нацыянальнай блізкасьці. Без усялякай патэтыкі, але не бяз гонару я магу назваць народ, да якога я належу ўжо больш за трыццаць гадоў. Мой народ — гэта перамешчаныя асобы, палітэмігранты, уцекачы, бадзяжныя сабакі Эўропы. Я — патрыёт.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus