Добавить новость


World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Унукі Абдзіраловіча

Кожная краіна мае свае нацыянальныя асаблівасьці грамадзка-палітычных падзелаў. Западнікі і славянафілы ў Расеі, дэмакраты і рэспубліканцы ў ЗША, вігі і торы ў Брытаніі. З пэўным спазьненьнем да гэтай стадыі разьвіцьця грамадзтва (прынамсі сацыяльна-сеткава актыўнай яго часткі) прыходзіць і Беларусь.


У гарачых беларускіх спрэчках апошніх гадоў у друку і ў сетках заўважылася, што іх удзельнікі проста не чытаюць або чытаюць і не прачытваюць аргумэнты апанэнтаў, і рэч тут зусім ня ў нейкай спэцыфічна беларускай дысьлексіі, а ў тым, што пазыцыі ўжо загадзя занятыя, акопы выкапаныя, калючы дрот нацягнуты, паплечнікі і ворагі вызначаныя.


Усё, што адбываецца сёньня вакол ПЭНу пасьля прэс-рэлізу са згадкай пра «дыскрымінацыю» расейскамоўных пісьменьнікаў — зьява заканамерная, і справа тут зусім не ў няшчасным faux pas аўтара прэс-рэлізу Ціхана Чарнякевіча, бо каб ня гэта і не цяпер — знайшлося б нешта іншае. Дый сам той fauх pas таксама ня быў выпадковасьцю.


Рэч у тым, што ў беларускім грамадзтве (ня ведаю, як гэтую расплывістасьць лепш назваць, ну вы зразумелі пра што я) афармляецца, а можа ўжо і аформіўся вялікі ўнутраны ідэалягічны падзел — на лібэралаў і кансэрватараў. (Можна абвясьціць конкурс на «лякалізацыю» гэтых тэрмінаў у кантэксьце Беларусі.) Праявы гэтага падзелу — гэта і дыскусіі вакол «новай літаратуры», і розьніца ў стаўленьні да некаторых грамадзкіх зьяваў, карацей, праявы гэтыя — ва ўсіх тых беларускіх срачах, якія мы апошнімі гадамі назіраем у інтэрнэце.


Вось і цяпер: Ціхан зрэагаваў на нешта, нехта зрэагаваў на Ціхана — і пайшла страляніна. Цяпер усё папрыціхла, да наступнай нагоды — ва ўсіх рука на нагане.


Ясна, што лібэралы і кансэрватары — гэта не інстытуцыянальна аформленыя і выразна азначаныя супольнасьці з членствам і партбілетамі. Кожны канкрэтны чалавек можа прыхіляцца ў нечым да аднаго полюсу, у нечым да другога. Але гравітацыя існуе, і ўрэшце чалавек у дыскусіі заўсёды знойдзе свой акоп.


Зьявіліся яшчэ і нэакансэрватары — людзі, якія толькі ўчора пачулі беларускую мову, пабачылі вышыванку і прачыталі «Мову» — і сёньня гэта ўжо зубасты баявы атрад партыі.


Тым часам звонку — па-за ўтульнасьцю фэйсбукаў — працягваецца мэтадычнае зьнішчэньне ўсяго беларускага. Але змагацца з гэтым цяжка і нецікава, а галоўнае — каго ўзяць у саюзьнікі? Ну ня «гэтых» жа...​

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus