Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

«Малышка, я пра цябе ўсю ноч думаць буду!»

Барысаў. Стадыён. Чарга. Перада мной АМАПавец даглядае інтэлігентнага выгляду ўкраінскага фаната. Расхлябаныя рухі, хамскі тон, зьдзеклівыя інтанацыі. Сабак дрэсіруюць, па-мойму, з большай павагай:


— Ручки подыми! Быстрее! Что стал! Повернись!


Украінец стаіць троху разгублена. Вядома, у чужой краіне Беларусь абурацца ня будзеш. Мне якраз баяцца можна менш. Я грамадзянка Беларусі, з працы ня звольняць, дый непаўналетняе дзіця дае «ахоўную грамату» ад «сутак». Таму ўмешваюся і раблю заўвагу, што працэдуру агляду можна праводзіць лагадней.


— А што я ня так раблю?! Не табе мяне вучыць! — вырачвае на мяне вочы шыракалобы АМАПавец.


— Як мінімум, зьмяніце тон і інтанацыі, — адказваю ветліва я.


У гэты момант украінец моўчкі працягвае мне руку ў знак падзякі. І тут увага амапаўцаў пераносіцца на мяне:


— Малышка, ну ты даеш! Я цябе ўсю ноч памятаць буду!


— Малышка ў вас дома! — адказваю я яму.


Далей мяне 10 хвілін абшуквае суровага выгляду жанчына з камэнтарамі гэтага ж амапаўца, і я ўрэшце праходжу на матч, спазьніўшыся на паўгадзіны ад стартавага сьвістка.


Мяне абураюць ня захады бясьпекі, яны павінны быць. Але чаму амапаўцаў вучаць разьбіваць цэглу галавой, а ня вучаць ветлівым словам і павазе да людзей? Я не прыйшла да яго ў хату і не была зь ім у блізкіх адносінах, але раптам цягам трох хвілін ён са мной на «ты» і «малышка».


У кожнай вайсковай часьці і міліцыі адказных за ідэалёгію ня менш, чым адказных за цэглу, якую там любяць разьбіваць аб галовы. Дык увялі б які спэцкурс — як працаваць і не хаміць, як выконваць службовыя абавязкі і не абражаць, як пільнаваць закон і не зьневажаць.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus