Добавить новость
World News


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Агульны градус міласэрнасьці

Прашэньне – ад слова "прасіць". Калі ты просіш і разьлічваеш на адпаведны вынік, ты мусіш сабе адпаведна паводзіць.

 

Прыкладна так, камэнтуючы адмову прэзыдэнта на прашэньне маці асуджанага на сьмерць Улада Кавалёва, выказаліся ўчора сьпярша рэдактар інтэрнэт-газэты "Ежедневник" Сяргей Сацук, а потым у інтэрвію "Свабодзе" былы начальнік "Валадаркі" Алег Алкаеў. Маўляў, Любоў Кавалёва зрабіла вялікую памылку, што слухалася праваабаронцаў, публічна ставіла пад сумнеў рашэньне суду і такім чынам не пакінула "Лукашэнку магчымасьці памілаваць беларускіх тэрарыстаў". А калі б маці асуджанага прасіла, а не патрабавала, яна б магла разьлічваць на міласьць таго, ад каго ў нашай краіне ўсё залежыць.

 

Не сумняюся, што і Сацук, і Алкаеў маюць усе падставы так меркаваць. Сама ж я ведала некалькіх маці, якія пісалі такія прашэньні і зусім не зьвярталіся па дапамогу да праваабаронцаў, не давалі ніякіх інтэрвію, як і належыць згодна з законамі "дыктатуры", моўчкі несьлі ў сабе сваё гора. Тым ня менш "сыноў-злачынцаў" расстрэльвалі. А ў грамадзтве мала хто задаваўся пытаньнем, ці сапраўды гэта быў акт справядлівасьці.

 

Здарылася так, што 11 красавіка 2011 году, празь некалькі хвілін пасьля выбуху ў мэтро, я апынулася ля ўваходу на станцыю "Кастрычніцкая" і бачыла на ўласныя вочы, як выносілі з тунэля параненых і загінулых. Уявіць, як павялі б сябе відавочцы тых падзеяў, калі б раптам сустрэлі недзе побач Любоў Кавалёву, маці ліхога "злачынца-тэрарыста" (паводле афіцыйнага азначэньня, дадзенага яшчэ да суду і сьледзтва), няцяжка. Немагчыма было ўявіць іншае: што жанчыну і яе дачку неўзабаве пачнуць прытуляць у Менску сем’і ахвяраў, што сям’я Кавалёва сустрэне ў значнай часткі грамадзтва ня толькі спачуваньне, але і сымпатыі… Аднак усё гэта адбылося.

 

Любоў Кавалёва паказала прыклад таго, як годна, дастойна і мужна можа паводзіць сябе МАЦІ ў сытуацыі, якой не пажадаеш нікому.  У сытуацыі, калі іншыя бацькі фактычна адмовіліся ад усялякіх кантактаў са сваім дзіцем, пакідаючы яго сам-насам зь цяжкімі перажываньнямі.



Маці ж Улада заўсёды была і заставалася побач з сынам (хай нават не фізычна,  і гэтая падтрымка, упэўненая, перадавалася і Ўладу). Пры ўсім цяжары гора гэтая жанчына заўсёды трымала роўнай сьпіну, пры ўсіх, у тым ліку фінансавых, цяжкасьцях наняла сыну выдатнага адваката. Менавіта праца гэтага прафэсіянала (на жаль, сапраўдных прафэсіяналаў у гэтым асяродку застаецца ўсё меней) пераканала немалую частку грамадзкасьці, што права на кваліфікаваную абарону мае кожны, незалежна ад характару віны.



У грамадзтве пачалі голасна гаварыць пра катастрафічнасьць сьмяротнага выраку ў выпадку судовай памылкі, пра тое, што паказаньні "абвінавачаных" і "сьведак" могуць выбівацца самымі рознымі сродкамі, пра тое, што могуць адчуваць ня толькі блізкія ахвяраў, але і сямейнікі, найперш маці асуджаных на сьмерць. Публічнае абмеркаваньне падзеяў 11 красавіка 2011 году не дадало грамадзтву агрэсіі, а наадварот, падвысіла агульны градус міласэрнасьці.

 

 Дзякуй вам, Люба!

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus