У суботу 21 ліпеня ў Верхнім горадзе ў Менску пройдзе сьвята эстонскай культуры «Эстонія 100» — наведнікі пазнаёмяцца з сьпевамі, танцамі, гульнямі, кухняй эстонцаў. Сёлета Эстонія адзначала 100-годзьдзе сваёй незалежнасьці, абвешчанай 24 лютага 1918 году.