«Карупцыя — як шмаравідла». Пра што сьведчыць справа ўрачоў
Чаму хвалі карупцыйных справаў у Беларусі такія масавыя? Больш ці менш стала карупцыі ў параўнаньні з 1994 годам? Вынік барацьбы з карупцыяй у Беларусі — швэдзкая чысьціня ці сталінскі 37-ы год?
Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць галоўны рэдактар палітыка-эканамічнага блёку навінаў парталу TUT. BY Вольга Лойка, рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч і аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў. Вядзе перадачу Юры Дракахруст