Якасць мінулагодняй уборкі — сёлетнія ўсходы збажыны. Фотафакт
За вёскаю Малыя Сцепанішкі, што побач з Мастамі, уздоўж дарогі да вёскі Галынка ёсць поле плошчай больш дзесяці гектараў, якое належаць сельгаспрадпрыемству “Дубна” агракамбіната “Скідзельскі”.
У мінулым годзе тут была пасеяна збажына. Яе зжалі і абмалацілі. Якасць леташняй уборкі відавочна сёлета — там напоўніцу каласіцца жыта. Іншага можна было не сеяць.