З пачатку лютага штотыднёва гомельскі філіял Веткаўскага музея ў самым цэнтры горада гасцінна расчыняў дзверы для аматараў беларускай мовы. Гомель стаўся 10 горадам, дзе адкрыліся бясплатныя курсы Мова Нанова. У сярэднім кожныя заняткі наведвалі каля 40 чалавек, а за ўвесь час 100 гамельчукоў атрымалі студэнцкія білеты Мова Нанова.