Добавить новость
Другие новости Бреста и Брестской области на этот час
Добавь свою новость бесплатно - здесь

У Берасьці на Масьленіцу не дазволілі спаліць пудзіла Карупцыі і Бюракратыі

Берасьцейскі актывіст Віталь Казак зьбіраўся падчас сьвяткаваньня Масьленіцы 13 сакавіка ў гарадзкім парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў спаліць пудзілы Карупцыі і Бюракратыі.


Разам з пудзіламі Дэвальвацыі, Інфляцыі, П’янства, Дармаедзтва і іншымі, паліць якія заплянавалі арганізатары сьвята. Але Віталя Казака затрымала міліцыя, і спаліць свае пудзілы яму не дазволілі, расказала  «Брестская газета».


«Напісалі раней зварот да ўладаў з просьбай зрабіць пудзілы Бюракратыі і Карупцыі, прадставіць грамадзянам права спаліць іх на вогнішчы, — тлумачыць Свабодзе Віталь Казак. — Яны адказалі за дзень да мерапрыемства, што ў іх па сцэнары гэта не прадугледжана і што спаліць нельга. Тады зрабіў сваімі сіламі пудзіла і панёс.


І літаральна мэтраў за 40 да вогнішча мяне затрымалі, папрасілі ў міліцэйскую машыну прайсьці. Кажуць, тут сьвята, тут няма месца ніякім акцыям.









Завялі мяне ў машыну, сказалі: ці вывезем вас адсюль, ці пакіньце свае пудзілы тут, мы іх будзем ахоўваць, а вы ідзіце на сьвята. Вырашыў пудзілы ім пакінуць, хай ім будзе сорамна, і потым забраў».


Цяпер пудзілы ў Казака. Ён меўся быў спаліць іх ва ўласным двары пасьля Масьленіцы, але затым вырашыў пакінуць Бюракратыю і Карупцыю да наступнага году.


«Выпадак абуральны, будзем падаваць скаргі ў мэрыю. Чыноўнікі мо на свой адрас аднесьлі. Ну добра, пакінем да наступнай Масьленіцы, на наступнай зноў паспрабуем спаліць, пададзім заяўкі загадзя».







Казак задумаў на Масьленіцы яшчэ адну забаву: «абвясьціць у вышук» Карупцыю і Бюракратыю. Ва ўласным двары ён запусьціў на паветраных шарах міні-пудзілы, прычапіў да іх 25 тысяч рублёў і ліст з адрасам, куды прыходзіць па ўзнагароду — 100 тысяч.


Пакуль па ўзнагароду ніхто не зьвяртаўся.


«Хто знойдзе, той прышле на мой адрас канвэрт і атрымае 100 тысяч рублёў — ці на тэлефон, ці да нас прыйдзе і ва ўрачыстай абстаноўцы атрымае. Цяпер чакаем. Спадзяемся, што такую віртуальную „карупцыю“ ў нас атрымаецца выкрыць і пакараць, а пудзілы спалім».

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Бресте

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час в Бресте и Брестской области

Rss.plus