Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.