Паведамляецца аб сутыкненьнях паміж супрацоўнікамі дзяржаўнага антыкарупцыйнага агенцтва і службай бясьпекі кіраўніка дзяржавы.
Сьледчыя дзяржаўнага антыкарупцыйнага агенцтва ўвайшлі ў рэзыдэнцыю прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, каб выканаць ордэр на яго арышт. Аднак служба бясьпекі кіраўніка дзяржавы перашкаджае ім. Пра гэта паведамляе агенцтва «Ёнхап».
У рэзыдэнцыі адбыліся сутыкненьні паміж сьледчымі і аховай прэзыдэнта. Прадстаўнікі прэзыдэнта заявілі аб незаконнасьці...