У Адэсе ў ноч на 31 сьнежня дэмантавалі помнік савецкаму паэту, барду і актору Ўладзіміру Высоцкаму. Відэа дэмантажу апублікавалі ў сацсетцы.
Аб рашэньні зьнесьці помнік стала вядома ў канцы верасьня 2024 году. Тады ж гарадскі выканкам Адэсы пастанавіў прыбраць помнікі паэту Аляксандру Пушкіну, пісьменнікам Ісаку Бабелю і Максіму Горкаму.
Помнік Высоцкаму паставілі ў 2012 годзе каля будынка Адэскай кінастудыі, дзе Высоцкі зняўся ў васьмі мастацкіх фільмах, у тым ліку ў карціне «Месца...