Сутыкнуўшыся з тым, што ў беларускім небе ўсё часьцей зьяўляюцца расейскія бесьпілётнікі, якія зьбіліся з курсу, улады вырашылі выкарыстоўваць тактыку замоўчваньня інфармацыі пра гэтыя інцыдэнты, якія разбураюць ідэалягічны канструкт пра тое, што Лукашэнка — гарант міру і мірнага неба.