Праект заводу ў Пінску рэалізуецца у рамках інвэстпраекту «1 АК-Плястык», які уваходзіць у склад холдынгу 1AK-GROUP. Менавіта гэтая група кампаній займалася будаўніцтвам акумулятарнага заводу ў Берасьці, што выклікала ў горадзе вялікія пратэсты праз пагрозу забруджваньня навакольнага асяродзьдзя.