Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах Жузэп Бурэль заявіў, што кожная краіна Эўразьвязу будзе самастойна прымаць рашэньне аб зьняцьці абмежаваньняў на ўдары Ўкраіны па тэрыторыі Расеі. Аб гэтым ён сказаў па выніках нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ, якая прайшла ў Бруселі.