Выбары ў парлямэнт і мясцовыя Саветы, а таксама пачатак дзейнасьці новага складу Ўсебеларускага народнага сходу (УНС) «узмацнілі трэнд на гермэтызацыю і кансэрвацыю рэжыму», гаворыцца ў сёмым аналітычным дакладзе праекту «Беларускі трэкер перамен», онлайн-прэзэнтацыя якога адбылася 19 чэрвеня.