У прэзыдэнта Расеі ёсць два малалетнія сыны, Іван і Ўладзімір. Іхная маці — былая гімнастка Аліна Кабаева. Пра гэта гаворыцца ў расьсьледаваньні цэнтру «Дасье».
ЗША чакаюць, што Манголія «будзе прытрымлівацца прынцыпаў Статуту ААН, у тым ліку падтрымкі сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці ва ўсім сьвеце».
Гэта трэці за апошні час выпадак памілаваньня палітвязьняў. Прозьвішчаў не называюць.
У Палтаўскай вобласьці аб’явілі трохдзённую жалобу па ахвярах расейскага ракетнага нападу.
Беларускі кантынгент адправіўся ў Кіргізстан на штогадовыя вучэньні ў рамках АДКБ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
На месцы здарэньня выклікалі паліцыю. У Беларускім доме Свабодзе расказалі пра інцыдэнт.
Агляд апошніх навінаў, зьвязаных з палітвязьнямі.
Самым імаверным шляхам зьмены ўлады ў Беларусі і Расеі экспэрты лічаць сьмерць кіраўнікоў дзяржаваў — Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Параўноўваем вынікі апытаньняў экспэртаў пра будучыню дзьвюх краінаў.
У Флорыдзе пачаўся суд над чатырма актывістамі амэрыканскай групы, якая выступае з антыкаляніялісцкіх, антырасісцкіх пазыцый. Іх абвінавачваюць у тым, што яны дзейнічалі ў якасьці незарэгістраваных агентаў расейскага ўраду і спрабавалі прыцягнуць да такой дзейнасьці іншых амэрыканцаў.
4 верасьня адразу 11 чалавек у Берасьці і яшчэ двое ў Пінску стануць перад судом праз абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу КК — за ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паведамляе «Вясна».
Згуртаваньне беларусаў Канады падвяло першыя вынікі сустрэчы і апублікавала фатаздымкі з падзеі.
Аб’яднаны пераходны кабінэт накіруе запыты на сустрэчы ў Міністэрствах вышэйшай адукацыі і замежных справаў Польшчы для «абмеркаваньня магчымага выхаду з сытуацыі», зьвязанай з абітурыентамі зь Беларусі.
Прадстаўнік Рады нацыянальнай бясьпекі Джон Кірбі ў аўторак назваў атаку Масквы на ўкраінскую Палтаву «чарговым жудасным напамінам аб жорсткасьці спадара Пуціна ў адносінах да народу Ўкраіны» і пацьвердзіў нязьменнасьць падтрымкі ўкраінцаў з боку ЗША.
Вярхоўная Рада Ўкраіны атрымала ліст пра адстаўку ад міністра замежных спраў Украіны Дзьмітра Кулебы.
Раніцай 4 верасьня расейскія агрэсары атакавалі найбуйнейшы горад Захаду Ўкраіны.
Арцём Мядзьведзкі трапіў пад перасьлед у 2020 годзе. Ён атрымаў «хімію», дзе выкрываў адміністрацыю, зьбег адтуль, трапіў у калёнію. Цяпер Арцём мусіў уцякаць зь Беларусі.
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам, габілітаваным доктарам філялёгіі Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі.
Падзеі 4 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.