Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайты Airbnb, Megogo, Battle.net і Hetzner. Прычынай блякаваньня называецца нявыплата падаткаў.
Нігер усьлед за Малі разарваў дыпляматычныя дачыненьні з Украінай пасьля зьнішчэньня на малійскай тэрыторыі падразьдзелу прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».
Сьвятлана Карукіна звольненая з пасады дырэктара Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД), пацьвердзіў Свабодзе былы актор тэатру Ільля Ясінскі.
Канаістка Юлія Трушкіна 8 жніўня заняла другое месца ў кваліфікацыі на дыстанцыі 200 мэтраў у каноэ-адзіночцы сярод сямі ўдзельніц, паказаўшы час 46,15 сэкунды.
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы. У размове са Свабодай вершніца расказала, чаму верыць, што яе зорны час наперадзе.
Напружанасьць у рэгіёне абвастрылася на фоне вайны Ізраілю ў сэктары Газа і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханія, аднаго зь лідэраў палестынскага руху ХАМАС, які ЗША і Эўразьвяз лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.
Беларуская дыяспара абвясьціла міжнародную акцыю «Дзень годнасьці» з нагоды чацьвёртай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і беларускіх пратэстаў 2020 году. Беларусы па ўсім сьвеце выйдуць на акцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі.
Паведамленьняў аб рэгістрацыі выпадкаў захворваньня на афрыканскую чуму няма. 10 гадоў таму ў Беларусі ў выніку эпідэміі афрыканскай чумы закрывалі цэлыя сьвінакомплексы.
Усе тры канцэрты амэрыканскай сьпявачкі Тэйлар Сьвіфт, заплянаваныя ў Вене на 8, 9 і 10 жніўня, адмянілі праз пагрозу тэракту.
За такое рашэньне прагаласаваў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) сьцьвярджаюць, што ўкраінскія войскі прарваліся як мінімум празь дзьве абарончыя лініі Расеі ў Курскай вобласьці.
«На сумскім кірунку цяпер абвастрэньне», — сьцьвярджаюць улады.
Агульная колькасьць продажаў новых легкавых і лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў у ліпені 2024 году дасягнула 4763 адзінак. Гэта рэкордны паказьнік за апошнія тры гады.
Віктар Пархімчык прайшоў шлях дзясяткаў тысяч беларусаў, якія пасьля жніўня 2020 году зазналі палітычны перасьлед з боку ўладаў. Расказваем яго гісторыю.