Саша Філіпенка расказаў пра актуальную сытуацыю вакол ягонага бацькі, якога арыштоўвалі летась у лістападзе на 13 дзён.
Суровы прысуд вынесены ў Гомельскім абласным судзе.
Сьледчыя вызначылі і асобу загінулага ўкраінца, але прозьвішчаў пакуль не называюць.
19 чэрвеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня Васіля Быкава, выбітнага беларускага пісьменьніка, дзеяча нацыянальнага Адраджэньня.
Сёньняшні герой – Аляксандар Мілінкевіч, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2006 году, цяпер кіраўнік Вольнага беларускага ўнівэрсытэту і пазаштатны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях эўрапейскага выбару Беларусі.
Сьвятаслава шукаў ягоны старэйшы брат, украінскі вайсковец.
У выніку атакі дронаў у Львоўскай вобласьці дзьве асобы параненыя. У Данецкай адзін чалавек загінуў.
Арганізацыя фармальна дзейнічала 25 гадоў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Паўночную Карэю рана 19 чэрвеня. Візыт можа паслужыць умацаваньню абаронных сувязяў паміж дзьвюма краінамі, пакуль Масква працягвае вайну супраць Украіны.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Днямі ў Лёндане выйшла з друку кніга Алега Бембеля «Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс», якая нагадала пра часы позьняга савецкага застою і дысыдэнцкую акцыю, у якой сорак гадоў таму ўзялі ўдзел многія дзясяткі чалавек.
Ягор Міхалькевіч — той самы беларус, які залез на вышку ў Вільні зь бел-чырвона-белым сьцягам. У размове са Свабодай ён расказаў падрабязнасьці сваёй гісторыі.
Да 100-годзьдзя з дня нараджэньня клясыка беларускай літаратуры і аднаго зь лідэраў руху за незалежнасьць Беларусі Васіля Быкава мы публікуем 100 цытат літаратара, прамоўленых у розныя гады ў этэрах Радыё Свабода.
Як беларусы бралі ўдзел у Другой сусьветнай вайне ў складзе несавецкіх узброеных фармаваньняў, найперш польскіх? Ці быў сярод іх нацыянальны рух? Як беларусы з Лацінскай Амэрыкі трапілі на вайну ў Эўропу? І як яны апынуліся у Іране, Індыі і Ўсходняй Афрыцы? Пра гэта і пра іншае мы пагаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.
Падзеі 19 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.