Наступствы пажару ў кватэры ў Гродне 3 верасня
Днём 3 верасня на вуліцы Урублеўскага ў Гродне гарэла кватэра ў пяціпавярховіку на чацвёртым паверсе. Калі выратавальнікі прыбылі на месца, то ўстанавілі, што жыхароў кватэры дома не было. Узгаранне было аператыўна ліквідавана. Агонь пашкодзіў канапу. Людзі не пацярпелі. Эвакуацыя жыхароў прад’езда таксама не спатрэбілася.
Верагодна, да пажару магла прывесці неасцярожнасць з агнём пры паленні.
У Астравецкім раёне гарэла прыватная лазня
4 верасня ў 00.58 выратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Карвялі Астравецкага раёна на прыватным падворку гарыць лазня. Работнікі МНС прыбылі на месца і ліквідавалі пажар. Агонь паспеў знішчыць дах, пашкодзіць сцены і маёмасць у лазні.
Лазня пасля пажару
У дадзеным выпадку да пажару магло прывесці пакіданне без нагляду печы, якая палілася, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС