Легкавік пасля сутыкнення з МАЗам
На месцы выратавальнікі ўстанавілі, што падчас ДТЗ сутыкнуліся грузавік МАЗ і легкавік «Опель». У салоне легкавіка былі заціснуты дэфармаванымі элементамі кузава 66-гадовая кіроўца і 72-гадовая пасажыр.
Жанчына-пасажыр змагла самастойна пакінуць машыну. А кіроўцу, якая была ў прытомнасці і адказвала на пытанні, работнікі МНС вызвалялі пры дапамозе спецыяльных аварыйна-выратавальных інструментаў. Пасля дэблакіроўкі выратавальнікі перадалі жанчыну медыкам хуткай дапамогі. Пацярпелая была шпіталізавана ў бальніцу.
Кіроўца МАЗа не пацярпеў.
Абставіны ДТЗ высвятляюць супрацоўнікі ДАІ Ашмянскага РАУС, адзначаецца ў паведамленні.
Фота і відэа МНС