1 жніўня ў 04.24 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар на збожжасушылцы на тэрыторыі КСУП «Бародзічы» ў аграгарадку Бародзічы Зэльвенскага раёна.
Работнікі МНС разам з персаналам сушылкі выратавалі ад агню 60 тон яравога ячменю. Людзі не пацярпелі.
У Смаргоні гарэў легкавік
31 ліпеня ў 10.41 выратавальнікам паведамілі пра ўзгаранне легкавіка на вуліцы Аляксандра Дзяругі ў Смаргоні.
Наступствы ўзгарання легкавіка ў Смаргоні 1 жніўня
Агнём знішчаны салон, пашкоджаны маторны адсек і лакафарбавае пракрыццё машыны.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС