З 12 кастрычніка па 12 лістапада Міністэрства лясной гаспадаркі праводзіць рэспубліканскую добраахвотную акцыю "Дай лесу новае жыццё".
Яе мэта - аднаўленне бураломных участкаў лесу. Прыняць удзел у акцыі можа кожны жадаючы, запісацца ў рады добраахвотнікаў можна ў лясгасах.