На нарадзе абмеркавалі, якія рэальныя паўнамоцтвы ёсць у старшынь
райвыканкамаў, наколькі яны могуць распараджацца фінансавымі сродкамі і
фарміраваць раённы бюджэт. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў
адпаведных пытаннях не варта адмаўляцца і ад савецкага вопыту, а
наадварот, трэба яго вывучаць на прадмет магчымага выкарыстання ў
сучасных умовах.