Раніцай і днём па заходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя
дажджы, у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. У ранішні час месцамі
туман. Вецер днём ад слабага да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра дасягне плюс 22-28 градусаў.