"Сіла можа быць розных вымярэнняў. Яна можа быць жорсткай або мяккай, а
можа - разумнай. І дзякуючы разумнай сіле ўзнікаюць розныя спосабы
ўздзеяння. Калі разглядаць зняцце напружанасці, якая была на
ўкраінска-беларускай граніцы, гэта паказвае, як нават ваенныя або
разведка могуць вырашаць тыя ці іншыя пытанні дыпламатычным спосабам", -
сказала Алена Панамарова.