"Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў не значыцца ў календары афіцыйных дзяржаўных святочных дат, але мае сваю гісторыю і ідзе каранямі ў далёкія 60-я, калі працоўны семестр праходзіў 62 дні - ліпень і жнівень.
Мерыдыянам працоўнага семестра якраз з'яўлялася 1 жніўня. Для юнакоў і дзяўчат, якія лічаць сябе атраднікамі, гэты дзень мае асаблівае значэнне", - расказала Надзея Шахоўская.