"У Беларусі на сёння створана дастойная нарматыўная прававая, матэрыяльна-тэхнічная база для вырашэння задач, якія стаяць перад архіўнай службай. Гэта дазваляе архіўным установам, на наш погляд, не толькі своечасова і ў поўным аб'ёме вырашаць ускладзеныя на іх задачы і функцыі, але што асабліва важна - на належным якасным узроўні", - сказаў Андрэй Рыбакоў.