У сталіцы Казахстана Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні
Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі
супрацоўніцтва. Лідары краін прынялі рашэнне аб завяршэнні працэдуры
ўступлення Беларусі ў арганізацыю ў якасці паўнапраўнага члена. Такім
чынам, "Шанхайская дзявятка" на саміце стала "Шанхайскай дзясяткай".