У кваліфікацыі беларускі гоншчык заняў 11-е месца сярод 57 удзельнікаў,
далей выйграў заезд у 1/8 фіналу, паказаў другі час у чвэрцьфінале і
выйшаў у паўфінал, дзе зноў атрымаў перамогу. У вырашальным заездзе
Брыціс фінішаваў услед за Мікалаем Івановым з Санкт-Пецярбурга і стаў
уладальнікам серабра.