Праграма ўрачыстасцей у сталіцы пачалася з ваеннага парада. Гледачы
ўбачылі больш за 5 тыс. ваеннаслужачых, звыш 300 адзінак колавай і
гусенічнай тэхнікі і выступленне лётчыкаў. Далей быў прадстаўлены
тэатралізаваны эпізод "80 пераможных гадоў", які расказаў пра дасягненні
пасляваеннай і сучаснай Беларусі.