Прэзідэнт адзначыў, што вехі гістарычнага развіцця Беларусі - гэта змена эпох
вялікай магутнасці і найвялікшых узрушэнняў. "Гэта гістарычны шлях, на
якім мужнеў, загартоўваўся і фарміраваў сваю нацыянальную самасвядомасць
наш беларускі народ", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.