"Зброя - гэта дарагія цацкі, якімі транснацыянальныя карпарацыі,
вытворцы вельмі хочуць гуляцца. Для гэтага развязваюцца войны, каб можна
было далей нарошчваць і развіваць ваенна-прамысловы комплекс.
Мілітарызацыя створана штучна", - падкрэсліў Павел Муравейка.