У Бухарэсце 29 чэрвеня пачнецца 31-я сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Аднак Румынія адмовіла прадаставіць права ўезду для беларускіх
парламентарыяў. Такім чынам румынскія ўлады наўмысна сарвалі ўдзел
дэлегацыі Нацыянальнага сходу Беларусі ў штогадовай сесіі ПА АБСЕ.