Прызёрамі Гульняў "Дзеці Азіі" ў парным разрадзе сярод юнакоў сталі
беларусы Назар Мацко і Аляксандр Петрашэўскі. Пасля вікторыі ў першым
крузе над дуэтам з Азербайджана (3:2) нашы хлопцы ўступілі будучым
чэмпіёнам з Масквы (1:3), атрымаўшы тым самым бронзавыя ўзнагароды.
Заўтра Назар Мацко і Варвара Зайцава будуць змагацца за медалі ў
адзіночным разрадзе.