У пятніцу канаісты вызначылі мацнейшых у адзіночках на дыстанцыі 500 м. У
мужчынскім фінале першынстваваў наш Іван Патапенка, які практычна на
секунду апярэдзіў расіяніна Максіма Каратаева, які стаў другім. Тройку
замкнуў Камранбек Ахтамаў з Узбекістана, яшчэ адзін беларус Станіслаў
Савельеў фінішаваў восьмым.