Уладзімір Пуцін адзначыў, што забеспячэнне абароны і бяспекі з'яўляецца
надзвычай важным напрамкам супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. "Гэта
пытанні, якія заўсёды знаходзяцца ў полі зроку Прэзідэнта Беларусі і
маім. Мы заўсёды з калегамі з абодвух бакоў гэтым займаемся, асабліва
апошнім часам", - сказаў Прэзідэнт.