Фінал рэспубліканскай алімпіяды па тэорыі і практыцы выбарчага працэсу
адбыўся сёння ў Мінску. Па выніках адборачных іспытаў з 1878 вучняў
10-11-х класаў устаноў адукацыі, якія зарэгістраваліся ў якасці
ўдзельнікаў алімпіяды, у фінал выйшлі 70 старшакласнікаў з усіх рэгіёнаў
краіны.