Адукацыйны семінар прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Сусветны
дзень кнігі і аўтарскага права, а таксама напярэдадні Міжнароднага дня
інтэлектуальнай уласнасці. Ён сабраў кіраўнікоў і спецыялістаў
Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта, супрацоўнікаў бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў
краіны.