Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу, што ў перыяд санкцыйнага націску краіны СНД істотна
нарасцілі тавараабарот. "Факты сведчаць аб тым, што мы актывізавалі наша
ўзаемадзеянне. Прынамсі тавараабарот за гэтыя гады, калі мы зведалі
такі націск, вырас на 30-35 працэнтаў, - растлумачыў генеральны сакратар
СНД. - Жыццё само прадыктавала нам неабходнасць цеснай каардынацыі.
Шматвяковыя сувязі нашых краін і народаў да гэтага часу захоўваюцца, яны
дапамагаюць нам ажыццяўляць наша ўзаемадзеянне".