Марыя Хетцэр - чалавек, які ўносіць вялікі ўклад у развіццё
беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва. Гэта было ацэнена на дзяржаўным
узроўні ў Беларусі: за шматгадовую гуманітарную дзейнасць прадстаўніца
Аўстрыі ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны.