Акцыя прайшла ва ўсіх рэгіёнах краіны. Так, дом сямейнага тыпу, у якім
пражываюць 12 дзяцей, наведалі работнікі Гомельскага абласнога УМНС. Яны
прапанавалі ўдзельнікам акцыі згуляць у "Бяспечны дом", паглядзець
прафілактычныя відэаролікі, а таксама ўручылі брашуру "Энцыклапедыя
бяспекі для бацькоў".