Аляксандр Румак перакананы: свецкае і духоўнае, царкву і дзяржаву няправільна падзяляць. Яны ўзаемазвязаны ўжо таму, што людзі розных канфесій сутыкаюцца кожны дзень з праблемамі соцыуму, у якім жывуць, і з гэтымі праблемамі прыходзяць да сваіх духоўных асоб.