У мужчын у гэтай дысцыпліне не было роўных дыскаболу з Гродзенскай вобласці Глебу Жуку, які кінуў снарад на 56 м 10 см. Яго зямляк Віктар Трус заняў другое месца, адправіўшы дыск на 54 м 20 см. Сяргей Роганаў з дружыны Магілёўскай вобласці заняў трэцяе месца з вынікам 52 м 31 см.