"У верасні мы плануем аб'явіць прыём заявак на рэспубліканскі творчы радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі". У гэтым годзе арганізатарам конкурсу будзе выступаць канал "Культура" Беларускага радыё", - расказаў Антон Васюкевіч.
Выязны прыём грамадзян праводзіць сёння Наталля Качанава ў Гомельскай вобласці. Савет Рэспублікі працуе з пазіцыі: "Няма пытанняў не нашых - усё, што хвалюе людзей, - гэта адказнасць парламентарыяў".
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
Удзельнікамі праекта сталі 18 мастакоў з Беларусі і Расіі - прадстаўнікі Бабруйска, Гомеля, Мінска, Магілёва, Іванава, Масквы, Рыбінска, Санкт-Пецярбурга і Смаленска. Сваім прыкладам яны папулярызуюць творчасць людзей з інваліднасцю і садзейнічаюць фарміраванню ўмоў для яе развіцця, а таксама прыцягваюць увагу грамадскасці да пытанняў інклюзіі.
У ходзе Дзён культуры з 23 па 25 мая будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры прафесійнага нацыянальнага мастацтва, класічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва і культурнай спадчыны Новасібірскай вобласці.
На сённяшні дзень галоўнае - гэта стварыць умовы, у якіх ІП будуць разумець, як можна далей развівацца. Да таго ж, на думку МПЗ, пералік відаў эканамічнай дзейнасці павінен быць павялічаны.
Новая рэдакцыя закона "Аб ахове навакольнага асяроддзя" ўступіла ў сілу 26 красавіка. У дакуменце комплексна перагледжаны патрабаванні ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, якія прад'яўляюцца да ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці. Актуалізаваны палажэнні, якія рэгламентуюць пытанні нарміравання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Круглы стол, прысвечаны году з дня рэгістрацыі Беларускай партыі "Белая Русь", адбыўся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. У час мерапрыемства абмеркаваны вынікі VII Усебеларускага народнага сходу, а таксама стратэгія развіцця партыі "Белая Русь".
"Законам будзе прадугледжаны механізм бясшвовага пераход з формы індывідуальнага прадпрымальніка ў форму юрыдычнай асобы з захаваннем адпаведных правоў і абавязкаў. Таксама ў законе знайшлі адлюстраванне новыя формы падтрымкі прадпрымальнікаў у выглядзе трансфертаў і іншых механізмаў", - звярнуў увагу Уладзімір Навумовіч.
"У цэлым сам закон аб рэфармаванні прадпрымальніцкай дзейнасці не з'яўляецца навацыяй. Тыя нормы, якія знайшлі адлюстраванне ў законе, ужо даўно наспелі. Так, вялікая частка закона ўносіць змяненні ў дзеючыя заканадаўчыя акты", - растлумачыў Дзмітрый Кійко.
Прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку пройдзе з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Уступныя іспыты будуць праводзіцца з 4 па 10 ліпеня. Залічэнне пройдзе па 12 ліпеня.
Акрамя таго, у 2024 годзе накіраваны на работу ў адпаведнасці з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы 31 выпускнік, што складае 2 працэнты ад агульнай колькасці выпускнікоў, якія падлягаюць размеркаванню.
Таварыская сустрэча беларускіх і расійскіх футбалістаў пройдзе на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", час пачатку матчу вызначыцца пазней. Апошні раз зборная Беларусі праводзіла гульню на дамашнім стадыёне ў лістападзе 2021 годзе супраць зборнай Іарданіі.
Скончыўся красавік, які на тэрыторыі Беларусі па сваёй сярэдняй тэмпературы быў цяплейшым на 2-3 градусы. Ападкаў выпала нямала: на пераважнай частцы тэрыторыі яны ў 2,5-3,5 раза перавысілі красавіцкую норму, месцамі выпала 56-84 мм, або 1,5-2 месячныя нормы, і толькі ў крайніх заходніх рэгіёнах - каля кліматычнай нормы.
Леанід Мартынюк падкрэсліў, што ў рэгіёне выбудавана дакладная сістэмная работа з кадравым патэнцыялам. І такія семінары-практыкумы - адзін з яе фарматаў.
Таксама кіраўнік беларускай ваеннай дэлегацыі генерал-маёр Аляксандр Бас правёў перагаворы з іранскім бокам па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў галіне баявой падрыхтоўкі
У Жлобін, акрамя мясцовых жыхароў, прыехалі людзі са Светлагорска, Гомеля, Полацка, Віцебска, Пінска, Салігорскага раёна і інш. Савет Рэспублікі працуе па прынцыпе: "Няма пытанняў не нашых: усё, што хвалюе людзей, - адказнасць парламентарыяў".
"Следчыя чарговы раз заклікаюць грамадзян быць пільнымі - ні следчы, ні міліцыянер, ні банкаўскі работнік або ж прадстаўнік сотавага аператара не будзе званіць вам у мэсэнджар. Пры паступленні такога званка неадкладна кладзіце трубку", - дадалі ва УСК.
Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць брэндзіраваны сувенір ад Узброеных Сіл. Акрамя таго, будуць працаваць палявыя кухні, дзе можна пачаставацца салдацкай кашай і гарачай гарбатай.
У праграме - выстаўкі рэтра- і сучаснай тэхнікі, форменнага абмундзіравання мінулых гадоў, а таксама інтэрактыўныя лакацыі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усе жадаючыя змогуць падсілкавацца салдацкай кашай з палявой кухні.
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2-8 градусаў, на захадзе - 9-12 цяпла. Днём тэмпература будзе ад плюс 15 градусаў па паўночным усходзе да плюс 25 градусаў па паўднёвым захадзе.
"Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" - даніна памяці ўсім ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны, расказ пра лёсы простых людзей, сінтэз новых песень пра вайну і перамогу і ўнікальных кадраў хронікі, гістарычных фактаў", - расказалі ў дыпмісіі.
Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і Магілёўскай абласцей. Тэмпература вады ў рэках павысілася і складае ад плюс 9,4 да плюс 18 градусаў, а ў вадаёмах - ад плюс 11 да плюс 15 градусаў.
Накіраваныя прапановы не будуць лічыцца электроннымі зваротамі, і ў адносінах да іх не будзе давацца адказ (паведамленне) у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
Паводле інфармацыі аграметэаролагаў, у бліжэйшы час на большай частцы рэспублікі будуць складвацца цалкам спрыяльныя ўмовы для правядзення палявых работ, развіцця сельскагаспадарчых культур, пладовых насаджэнняў, нарастання вегетатыўнай масы траў.