Пад менскай Ратушай 3 чэрвеня прайшоў «Дзень Швецыі» — свята шведскай культуры, праведзенае супольна амбасадай Швецыі ў Беларусі і Менгарвыканкамам у межах «Тыдню Швецыі». На плошчы Свабоды былі адкрытыя культурная, адукацыйная, інфармацыйная, дзіцячая і спартовая пляцоўка, праходзілі майстар-класы і кірмаш рамеснікаў. На свяце гралі класічную, этнічную і сучасную шведскую музыку беларускія выканаўцы: хор Concordia, сімфанічнае...