На сцяне з графіці «Масква-Менск», што знаходзіцца па вуліцы Магілёўскай, з’явіліся надпісы «Я – Белы легіён» і «Патрыёт – не злачынца». Надпісы і дамалёўкі да графіці, створанага ў знак сяброўства Беларусі і Расеі, з’яўляюцца не ў першы раз, нагадвае Белсат. На дадзены момант за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы «Белага легіёну» («справы патрыётаў»).