Студэнт-актывіст Крысціян Шынкевіч адным з першых атрымаў адказы на свае скаргі на ўмовы ўтрымання ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, дзе ён знаходзіўся да суда. Хлопец быў схоплены міліцыяй 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы, куды прыйшоў выказаць салідарнасць з затрыманымі ўдзельнікамі “Дня волі”. На ноч яго змясцілі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Пасля чаго ён напісаў...